today word

Lee-May
offline
метки: word
Караткевіч і БарадулінАднойчы Караткевіч выпіваў з Барадуліным. Караткевіч моцна ахмялеў і падарыў Барадуліну свой верш пра Вільню:
Каб не страціць сваіх надзей,
Каб не страціць сваёй ягамосці –
Трэба ў Вільні бываць часцей
Варта ў Вільні бываць не госцем.
Раніцаю Барадулін працверазеў і знайшоў у кішэні паперчыну з вершам пра Вільню. Барадулін падумаў, што верш ягоны, але патрабуе пераробкі. Пераробка выйшла такая:
Трэба дома бываць часцей
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарствець,
Каб не страціць святое штосці…
©Адам Глёбус